На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»
У раёнах Дуброўка, Казловічы, Катін Бор людзі скардзяцца на млосны пах, паведамляе BG.Media.
Кацін Бор, поўнач Брэста, скрыншот з відэа. Фота ілюстрацыйнае
Людзі апісваюць яго як «пах браджэння», «піўны» ці «проста непрыемны». Па вечарах ён узмацняецца.
У дзяцей ад яго пячэ ўваччу, дарослыя скардзяцца на галаўны боль.
Улады прызнаюць, што пах ёсць, але чамусьці не называюць яго крыніцу. Яны проста заклікаюць людзей «не панікаваць».
Жыхары Казловічаў падазравалі, што пах ідзе з каніфольнага цэха прадпрыемства «СТіМ», але гэта не пэўна.
Чытайце таксама:
У чатах Брэста пішуць пра моцны смурод у горадзе
Пры Брэсцкай крэпасці ўжо два тыдні гараць вогнішчы. Людзі скардзяцца на дым і смурод
У Брэсце і Белаазёрску скардзяцца на шкодныя пахі і магчымыя выкіды з прадпрыемстваў