БЕЛ Ł РУС

Аэрапорты Еўрасаюза будуць здымаць абмежаванні на вадкасці ў ручной паклажы

25.07.2025 / 19:25

Nashaniva.com

У найбліжэйшы час у аэрапортах Еўрасаюза могуць адмяніць абмежаванні на перавоз вадкасцяў у ручной паклажы. Гэта стане магчымым дзякуючы новаму абсталяванню, якое дазваляе сканаваць вялікія ёмістасці і выяўляць выбуховыя рэчывы нават у вялікіх бутэльках, піша Euronews.

Фота: freepik.com

Цяпер дзейнічае правіла, якое забараняе браць у самалёт у ручной паклажы вадкасці ў аб’ёме больш за 100 мл (акрамя лекаў і дзіцячага харчавання). Аднак у шэрагу еўрапейскіх аэрапортаў ужо паставілі сучасныя сканеры, і іх праца атрымала станоўчую ацэнку Еўракамісіі.

Цяпер чакаецца афіцыйнае рашэнне Еўрапейскай канферэнцыі цывільнай авіяцыі, пасля чаго зняцце абмежаванняў можа адбыцца ўжо ў найбліжэйшыя дні. Але пакуль што не ўсе аэрапорты гатовыя перайсці на новае дарагое абсталяванне, таму змены будуць уводзіцца паступова.

Чытайце таксама:

Ryanair плануе даплачваць супрацоўнікам за выяўленне негабарытнай ручной паклажы

Беларуска праз два гады дабілася кампенсацыі ад Wizz Air за затрымку рэйса

Беларуса ў Польшчы аштрафавалі за агрэсіўныя паводзіны ў аэрапорце

Папулярны лаўкостар Ryanair павялічвае памер бясплатнай ручной паклажы

У тыктокераў новы трэнд: прыязджаць у аэрапорт у апошні момант. Шанцуе не ўсім

Каментары да артыкула