БЕЛ Ł РУС

У Гродне праходзіць выстава па творчасці Фрыды Кало ФОТЫ

27.07.2025 / 9:45

Nashaniva.com

Экспазіцыю пра жыццёвы і творчы шлях мексіканскай мастачкі можна пабачыць у Гродзенскай выставачнай залі з 16 ліпеня па 18 жніўня, піша grodnonews.by.

Фота: «Гродзенская праўда»

Экспазіцыя адлюстроўвае тэмы фізічнага болю, траўмуючага вопыту, любові, нацыянальнай ідэнтычнасці, смерці і ўключае жанр аўтапартрэта.

На выставе можна пабачыць працы беларускіх аўтараў, прысвечаныя Фрыдзе Кало, а таксама рэпрадукцыі карцін вядомай мастачкі. 

Фота: «Гродзенская праўда»

Наведвальнікі маюць таксама магчымасць паглядзець фільм «Viva la Frida». Яго, з дапамогай праектара, выводзяць на некалькі паверхняў, што дазваляе больш глыбока адчуць атмасферу стужкі.

Фота: «Гродзенская праўда»

Фільм адлюстроўвае боль і стойкасць — нязменныя складнікі жыцця Фрыды Кало, але не пакідае цяжкага ўражанні. Наадварот — жыццёвы шлях мастачкі выклікае захапленне, а яе сіла волі робіць гераіню годнай павагі.

Фота: «Гродзенская праўда»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула