БЕЛ Ł РУС

МАК схіляецца да таго, каб дапусціць беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў зімовых Алімпійскіх гульнях

27.07.2025 / 17:28

Nashaniva.com

Тым, хто хоча прыняць удзел у Алімпійскіх гульнях, што пройдуць у наступным годзе ў Мілане, давядзецца выканаць тыя ж строгія патрабаванні, якія дзейнічалі і падчас падрыхтоўкі да Алімпіяды ў Парыжы.

Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар’я Домрачава пасля сенсацыйнай перамогі ў эстафеце на Алімпійскіх гульнях 2018 года ў Пхёнчхане.

Пра гэта паведамляе французскі спартыўны партал Ski-nordique.net.

Паводле новай старшыні МАК Кірсці Ковентры, на будучых зімовых Алімпійскіх гульнях у Мілане і Карціне-д’Ампеца, верагодна, возьмуць удзел расійскія і беларускія спартсмены — але пры строгіх умовах.

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) пакуль што не прыняў канчатковага рашэння адносна ўдзелу атлетаў з Расіі і Беларусі ў зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 года, але, падаецца, схіляецца да аналагічнага падыходу, які быў прыменены для Алімпійскіх гульняў у Парыжы ў 2024 годзе.

«Мы не будзем спяшацца да пасяджэнняў у верасні і снежні, але, верагодна, будзем рухацца ў тым жа кірунку, што і для Парыжа», — сказала Кірсці Ковентры, старшыня МАК, у інтэрв’ю L’Équipe.

Нагадаем, што беларускія і расійскія спартсмены былі таксама дапушчаны да летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы толькі ў статусе індывідуальных нейтральных спартсменаў — без сцягоў, гімнаў і нацыянальнай сімволікі. Такое рашэнне МАК было прынятае на фоне ўварвання Расіі ва Украіну і падтрымкі гэтай агрэсіі з боку Беларусі. Да ўдзелу не дапускаліся спартсмены, якія падтрымлівалі вайну або мелі сувязі з ваеннымі структурамі. У выніку 17 беларусаў і 15 расіян выступілі ў 10 відах спорту, заваяваўшы 5 медалёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула