БЕЛ Ł РУС

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку

28.07.2025 / 8:54

Nashaniva.com

Марына Петражыцкая выкладала матэматыку каля 40 гадоў.

Марына Петражыцкая

Марына Петражыцкая працавала завучам па выхаваўчай працы ў мінскай гімназіі №34, якая знаходзіцца каля вуліцы Арлоўскай, насупраць Кіеўскага сквера.

Жанчына скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (тады Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут) у 1984 годзе, пасля чаго выкладала матэматыку.

У ліпені 2021-га Петражыцкай прысудзілі 15 сутак. У яе тады правялі ператрус дома, забралі ў КДБ, а пасля аформілі пратакол за «непадпарадкаванне». Калі дакладна завуча звольнілі з школы, невядома.

Настаўніцу арыштавалі ў кастрычніку 2024 года. Як паведамляе Dissidentby, нядаўна Петражыцкай прысудзілі 2 гады калоніі. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фарміраванні».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула