Дзяўчына на Прыпяці вылавіла гіганцкага сома — 2,25 метра
Кацярына Варанцова даўно разам з мужам рыбачыць у нацыянальным парку «Прыпяцкі». На гэты раз яна злавіла рыбу, даўжыня якой склала 2,25 метра, піша fishingby.com.
«Клюнуў на воблер Rapala танцор 9 м, вылавіць гэтага монстра было няпростай задачай. Каця важыць 53 кг, і яе хапіла на 20—25 хвілін барацьбы, потым спінінг быў даверліва перададзены мне. Змагаліся з сомам больш за паўтары гадзіны — гігант ад душы пацягваў наш катар і па плыні, і супраць. Дзякуючы шматгадоваму досведу і прафесійнаму абсталяванню перамога была здабыта нашай сям’ёй. Аддаём належную пашану сіле гэтай рыбы», — распавёў журналістам Павел, муж Кацярыны.
Злавіўшы сома, рыбаловы зрабілі некалькі фота на памяць і адпусцілі яго назад у Прыпяць. Сом, злоўлены Кацярынай і Паўлам, дастаткова вялікі, але ў Беларусі сустракаліся асобіны нават буйнейшыя.