БЕЛ Ł РУС

14-гадовую мінчанку абвінавачваюць у збыце наркотыкаў — ёй пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі

28.07.2025 / 14:16

Nashaniva.com

Школьніца вырашыла падзарабіць на продажы наркотыкаў. Зараз яе чакае суд, паведамляе СК.

Незаконную працу школьніцы прапанаваў невядомы. Ён напісаў у тэлеграм і расказаў, што па пэўных каардынатах трэба будзе забіраць скруткі, а затым раскладваць іх у розных раёнах горада і фатаграфаваць. Падлетак пагадзілася і на працягу некалькіх тыдняў распаўсюджвала наркотыкі.

Чарговую закладку яна зрабіла 13 мая, пасля чаго яе затрымалі супрацоўнікі наркакантролю. Пазней школьніца паказала месцы з закладкамі — асабліва небяспечным псіхатропам альфа-PVP.

«Па выніках расследавання непаўналетняй выстаўлена абвінавачанне па ч. 4 арт. 328 (незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне, перавозка псіхатропных рэчываў, учыненыя ў дачыненні да асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры арганізаванай групай) Крымінальнага кодэкса. З санкцыі пракурора да яе ўжыта мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», — паведамляе Следчы камітэт.

Падчас допыту затрыманая прызналася, што спачатку не ведала пра змест скруткаў. А калі зразумела, у які бізнэс уцягнута, не адмовілася і працягвала рабіць закладкі.

У Беларусі крымінальная адказнасць за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту наступае з 14 гадоў. Па гэтым артыкуле пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула