БЕЛ Ł РУС

Паліцыя Гданьска пракаментавала самазабойства былога ваяра Ягора Іспянькова

28.07.2025 / 16:2

Nashaniva.com

Прэс-сакратар каменданта гарадской паліцыі польскага Гданьска пракаментаваў тэлеканалу «Белсат» трагічнае здарэнне з грамадзянінам Беларусі Ягорам Іспяньковым, былым добраахвотнікам ва Украіне, байцом палка «Пагоня».

Былы добраахвотнік палка «Пагоня» Ягор Іспянькоў. Крыніца: профіль Ягора ў сацсетках

«У мінулы чацвер у паліцыю патэлефанаваў мужчына, які паведаміў, што быў пабіты знаёмай асобай. Паліцыя занялася гэтай справай, вывучаючы нанесеныя цялесныя пашкоджанні і высвятляючы абставіны здарэння.

У мінулую пятніцу, незадоўга да 2:00, у паліцыю паступіла паведамленне пра інцыдэнт на чыгуначных пуцях, у выніку якога загінуў мужчына. На месцы пад кіраўніцтвам пракурора і пры ўдзеле судова-медычнага эксперта паліцыянты следчай групы правялі агляд. Паліцэйскі тэхнічны спецыяліст сабраў доказы і падрыхтаваў фотадакументы. Супрацоўнікі знайшлі і апыталі сведак.

З папярэдніх высноў паліцэйскіх вынікае, што да здарэння не мелі дачынення трэція асобы. Усе матэрыялы, а таксама хадайніцтва аб адкрыцці крымінальнай справы, перададзеныя ў пракуратуру», — паведаміў чыноўнік.

Нагадаем, што Ягор Іспянькоў, былы баец палка «Пагоня», скончыў жыццё самагубствам у ноч на 25 ліпеня ў Гданьску, кінуўшыся пад цягнік. За два дні да гэтага ён жорстка збіў і катаваў свайго бойфрэнда, з якім меў канфлікт, пасля чаго знік, заявіўшы, што не хоча трапіць у турму. Як сцвярджаюць ягоныя знаёмыя, Ягор меў псіхічныя праблемы, пакутаваў ад дэпрэсіі і адмовіўся ад лячэння. 

Чытайце таксама:

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Завочна будуць судзіць яшчэ васьмярых каліноўцаў

Каментары да артыкула