БЕЛ Ł РУС

Светлагорскага актывіста Анатоля Змітровіча асудзілі за паклёп на Лукашэнку

28.07.2025 / 18:43

Nashaniva.com

Праваабаронцы паведамілі, што прадпрымальніка і грамадскага актывіста са Светлагорска Анатоля Змітровіча прызналі вінаватым у «паклёпе на Лукашэнку» (паводле арт. 367 КК) і прысудзілі да 10 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

Анатоль Змітровіч

Анатоля Змітровіча затрымалі 23 красавіка 2025 года, а 25 красавіка перавялі з ізалятара ў Светлагорску ў СІЗА №3 у Гомелі. Праваабаронцы ўжо 20 мая прызналі яго палітвязнем.

62-гадовы Змітровіч вядомы як актыўны ўдзельнік экалагічнай кампаніі супраць будаўніцтва кітайскага завода беленай цэлюлозы ў Светлагорску. Ён неаднаразова выказваў трывогу з прычыны аварый і шкодных выкідаў на гэтым прадпрыемстве.

Пасля выбараў 2020 года Анатоль таксама далучаўся да пратэстаў, за што некалькі разоў быў арыштаваны і аштрафаваны.

Чытайце таксама:

«Патрабавалі на відэа разарваць партрэт Ціханоўскай». Падрабязнасці аблавы ў Светлагорску

У Светлагорску — масавыя затрыманні

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

Каментары да артыкула