Беларус забяспечыў казахстанскаму клубу еўракубкавую восень
28-гадовы беларускі легіянер Валерый Грамыка стаў аўтарам пераможнага гола «Кайрата» з Алматы ў 2-м раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, паведамляе «Трыбуна».
Калаж: «Трыбуна»
Тыдзень таму казахстанскі клуб прайграў у першым матчы фінскаму клубу КуПС 0:2, і здавалася, што шанцаў у яго на выхад далей няма. Але сёння ён разграміў суперніка з лікам 3:0, і трэці мяч алмацінцаў забіў Валерый Грамыка.
Гол Грамыкі стаў гістарычным для «Кайрата» — так далёка ў Лізе чэмпіёнаў гэты клуб яшчэ ніколі не даходзіў.
А яшчэ беларус забяспечыў алмацінцам еўракубкавую восень. Пасля гэтай перамогі казахі гарантавалі сабе гульні як мінімум у асноўным этапе Лігі канферэнцый.
Чытайце таксама:
«Беларусь 5» у прамым эфіры пакажа матч «Нёман» — «Кошыцы»
У Мазыры заўзятар зваліўся з трыбуны ў час футбольнага матча Кубка Беларусі
Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:2