БЕЛ Ł РУС

Ці можна праваслаўнаму дасылаць дыкпікі? «Калі яна сама просіць»

30.07.2025 / 19:22

Nashaniva.com

Такое пытанне задалі святару Андрэю Лемяшонку падчас традыцыйнай «Гутаркі з бацюшкам».

Ілюстрацыйнае фота: LookByMedia

Кожны аўторак Свята-Елісавецінскі манастыр, які падтрымлівае Расію не толькі грашыма, але нават і салдатамі, запісвае гутаркі для свайго YouTube-канала. Дарэчы, на яго ўжо падпісана 609 тысяч чалавек. Цяпер стаць падпісчыкам можна, толькі аформіўшы штомесячны данат на суму ад 1 да 25 еўра.

Фармат мерапрыемства такі: праўладны святар Андрэй Лемяшонак цягам гадзіны-дзвюх адказвае на пытанні людзей з залы, а таксама з інтэрнэту. Сустракаюцца там пытанні і не вельмі банальныя. Учора, напрыклад, адзін з мужчын спытаў, ці можна даслаць сваёй дзяўчыне дыкпік — калі яна сама просіць пра інтымнае фота. Маўляў, яго праваслаўны сябар з жонкай такімі здымкамі абменьваюцца, каб падтрымліваць страсць у шлюбе, але ці нармальна гэта для праваслаўнага, а асабліва нежанатага хлопца?

Святар Андрэй Лемяшонак. Скрыншот YouTube-канала

Здаецца, Лемяшонка ідэя пакрыўдзіла:

— Я думаю, што гэта хвароба. Калі нехта нешта такое хоча… Я думаю, нічога добрага з такой сям’і не выйдзе. Ну гэта ж нейкі цырк! Вы што?!

Святар нервова засмяяўся:

— Якая страсць? Сям’я — гэта не страсць, гэта каханне. Сям’я — гэта абавязкі, гэта праца. Да чаго толькі можна дайсці?! Людзі раней, калі знаёміліся, калі яшчэ не было шлюбу, — як гэта было прыгожа. Сядзелі на лаўцы і раптам нехта адважыўся ўзяць сваю выбранніцу за руку… Разумееце? Камусьці сорамна было. А гэта… Аб чым увогуле гэта? Што будзе з такой сям’ёй? Фізіялогія адна. Шкада.

Чытайце таксама:

Як былы хіпі стаў на чале манастыра. Гісторыя адыёзнага святара Андрэя Лемяшонка

Андрэй Лемяшонак назваў Свята-Елісавецінскі манастыр «баявой адзінкай»

У Свята-Елісавецінскім манастыры зноў правялі Z-хрэсны ход з расійскімі сцягамі

У Лемяшонка спыталі, чаму царква не моліцца за Лукашэнку. Той запэўніў, што моліцца нават за Качанаву

Каментары да артыкула