БЕЛ Ł РУС

У Беларусі ўзмоцняць пакаранне за няправільна выкінутае смецце і няскошаны баршчэўнік

30.07.2025 / 19:0

Nashaniva.com

Старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы паведаміў пра планаванае прыняцце новага закона, які мае ўвесці больш строгія меры супраць тых, хто выкідае смецце, асабліва ў лясах, каля прадпрыемстваў і ўздоўж дарог.

Фота ілюстрацыйнае

Юрыдычныя асобы пасля прыняцця закона могуць атрымліваць за парушэнні штрафы да тысяч базавых велічынь. Асаблівы акцэнт — на штрафах за смецце з аўтамабіляў: нават за пакет з-пад чыпсаў могуць пакараць даволі сур'ёзна.

Паводле слоў Міхаіла Русага, перш чым ужываць жорсткія меры, улады плануюць акцэнтаваць увагу на інфармаванні насельніцтва. Гэта тычыцца і барацьбы з інвазіўнымі раслінамі, такімі як баршчэўнік і канадскі сумнік. Інвазіўнымі называюць расліны, што былі завезеныя ў Беларусь з іншых рэгіёнаў і зараз наносяць шкоду прыродзе і эканоміцы, выцясняючы мясцовыя віды.

Калі чалавек, напрыклад, не скасіў баршчэўнік на лецішчы, то яму спачатку выдадуць прадпісанне. Калі ж рэагавання не будзе — пачне дзейнічаць механізм адміністрацыйнай адказнасці.

Чытайце таксама:

Пад Мінскам скончылі будаўніцтва смеццяперапрацоўчага завода

Смеццевыя палігоны ў Беларусі амаль цалкам вычарпалі свой рэсурс. Што будзе далей з адходамі?

У Мінску амаль перамаглі баршчэўнік Сасноўскага

У Браславе мужчына спрабаваў вырошчваць каноплі ў зарасніках баршчэўніка

Каментары да артыкула