БЕЛ Ł РУС

У Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць

31.07.2025 / 10:37

Nashaniva.com

Даўжэй за ўсіх жывуць у Мінску.

Смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць у 2024 годзе. Такія даныя апублікаваны ў зборніку «Сацыяльнае становішча і ўзровень жыцця насельніцтва Рэспублікі Беларусь» ад Белстата, звяртае ўвагу Reform.news.

Паводле звестак статыстычнага камітэта, летась у Беларусі нарадзілася 58 938 чалавек, а памерла — 115 124 чалавек.

У гарадах нарадзіліся 45,6 тысячы чалавек, а памерлі амаль 77,5 тысячы. Розніца паміж народжанымі і памерлымі заўважна большая ў сельскай мясцовасці: нарадзіліся 13 324 чалавекі, а памерлі 37 643.

Чаканая працягласць жыцця ў 2024 годзе склала ў Беларусі 74,7 года, тым ліку 69,3 года для мужчын і 79,8 года для жанчын.

Найбольшая чаканая працягласць жыцця ў Мінску. Яна складае 77,9 года, найменшая — у Віцебскай і Магілёўскай абласцях — 73,5 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула