БЕЛ Ł РУС

Спецпасланнік Трампа Уіткаф паляціць у Расію

1.08.2025 / 8:26

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША заявіў, што яго спецыяльны пасланнік па пытаннях Блізкага Усходу Стыў Уіткаф адправіцца з візітам у Расію. Пра гэта ён сказаў падчас размовы з журналістамі ў Белым доме..

Стыў Уіткаф. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Як адзначыў амерыканскі прэзідэнт, Уіткаф паедзе ў Расію пасля завяршэння візіту ў Ізраіль.

«Ён едзе ў Расію, верце ці не», — сказаў Трамп, калі яго спыталі пра цяперашнюю паездку Уіткафа на Блізкі Усход.

Раней на гэтым тыдні Трамп заявіў, што ЗША пачнуць уводзіць пошліны і іншыя меры супраць Расіі праз 10 дзён, калі Масква не прадэманструе прагрэсу ў спыненні вайны ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула