БЕЛ Ł РУС

Пуцін заявіў аб серыйнай вытворчасці «Арэшніка»

1.08.2025 / 15:26

Nashaniva.com

На сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам на Валааме Пуцін таксама закрануў пытанне пра комплекс «Арэшнік».

Ілюстрацыйнае фота. Contributor / Getty Images

«У нас выраблены першы серыйны комплекс «Арэшнік». Першая серыйная ракета. І яна паступіла ў войскі», — заявіў Пуцін.

Ён таксама дадаў, што пытанне пастаўкі «Арэшніка» ў Беларусь будзе закрыта да канца года, цяпер выбіраюць месца яго размяшчэння.

У лістападзе 2024 года Пуцін заявіў, што расійская армія нанесла па Украіне ўдар «балістычнай ракетай у без’ядзерным гіпергукавым выкананні «Арэшнік». Ён тады заявіў, што «шанцаў збіць «Арэшнік» няма» і прыгразіў праверыць ракету «на нейкім аб’екце ў Кіеве», паведамляе «Дождь»

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Паставіць на калені Беларусь і Расію нікому не ўдасца

Лукашэнка заявіў, што ў беспілотніку, які ўпаў у Мінску, было 59 кг выбухоўкі

Лукашэнка расказаў, як ён перажываў за Трампа

Каментары да артыкула