«Нёман» першы матч трэцяга раўнду Лігі канферэнцый правядзе ў аўторак
Вызначыліся даты паядынкаў трэцяга раўнду кваліфікацыі футбольнай Лігі канферэнцый паміж гродзенскім «Нёманам» і фарэрскім «Клаксвікам».
Першы матч пройдзе на Фарэрах у наступны аўторак і пачнецца ў 21:45. Звычайна матчы Лігі канферэнцый гуляюцца ў чацвяргі.
Гульня ў адказ пройдзе ў чацвер 14 жніўня ў Венгрыі.
«Нёман» — адзіны беларускі клуб, які застаўся ў еўракубках.
Мінскае «Дынама», жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і брэсцкае «Дынама» пакінула еўраарэну.