БЕЛ Ł РУС

На мяжы затрымалі актывіста з Рэчыцы Алеся Здаравеннава, а ў Мінску ягонага брата Вадзіма

1.08.2025 / 18:29

Nashaniva.com

Праваабаронцы атрымалі інфармацыю пра тое, што прыкладна з месяц таму на мяжы пры вяртанні з Польшчы сілавікі затрымалі актывіста з Рэчыцы Алеся Здаравеннава. Праз некалькі дзён у Мінску быў затрыманы і брат Алеся — Вадзім Здаравеннаў, піша «Гомельская вясна». 

Алесь Здаравеннаў

Прычыны затрыманняў цяпер высвятляюцца. Дзе зараз утрымліваюць мужчын, пакуль невядома.

У верасні 2020 года Алеся Здаравеннава прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у акцыі пратэсту. У лютым 2021 года рэчыцкі суддзя Вадзім Бобыраў аштрафаваў яго на 1160 рублёў за вывешаны на падворку ягонай прыватнай хаты бел-чырвона-белы сцяг.

Пасля 2021 года Здаравеннаў некалькі разоў выязджаў за межы Беларусі — у Літву і Польшчу. Гэтым разам пры вяртанні з Польшчы, дзе ён правёў некалькі месяцаў, яго затрымалі. 

Пра Вадзіма Здаравеннава вядома няшмат. Мяркуючы з ягоных сацыяльных сетак, ён жыў у Мінску і прафесійна займаўся фатаграфіяй.

Чытайце таксама:

Былую кандыдатку ад партыі Гайдукевіча пасадзілі за ўдзел у пратэстах

У базе сілавікоў «БЕСпарадкі» больш за 100 тысяч чалавек

«Больш глядзіце беларускае тэлебачанне». Чыноўнік з Мінюста адказаў на заклапочанасць умовамі ўтрымання палітвязняў

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу

Каментары да артыкула