Джо Байдэн сказаў пра цёмныя часы, якія пагражаюць Амерыцы з-за Трампа
Былы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў падчас свайго выступлення, што краіна ўваходзіць у «цёмныя часы» з-за палітыкі дзейнага кіраўніка дзяржавы Дональда Трампа. Ён сказаў пра гэта на юрыдычнай канферэнцыі ў Чыкага, паведамляе CNN.
Джо Байдэн у Чыкага 1 жніўня 2025 года. Фота: AP Photo/Nam Y. Huh
Джо Байдэн падкрэсліў, што зараз Амерыка знаходзіцца пад вялікім ціскам, а віна за гэта ляжыць на «тым, хто цяпер займае прэзідэнцкую пасаду» — пры гэтым ён ні разу не назваў Трампа па імені.
Па словах Байдэна, суды, закон і Канстытуцыя — гэта каштоўнасці, якія маюць значэнне, і яны цяпер, на ягоную думку, пад пагрозай. Ён таксама адзначыў, што ганарыцца тым, што прызначаў незалежных і справядлівых суддзяў, але лічыць, што выканаўчая ўлада сёння дзейнічае так, быццам хоча разбурыць Канстытуцыю.
Байдэн падсумаваў свае разважанні:
«Гэта цёмныя часы. Наша будучыня — пад пагрозай».
Чытайце таксама:
Джо Байдэн прадаў правы на свае будучыя мемуары за $10 мільёнаў
«Застой Байдэна душыў Украіну». Што ЗША робяць інакш пры Трампе і чаму ў Кіеве з'явілася надзея