БЕЛ Ł РУС

«На плячах маечка Mark Formelle». Гурт Leibonik выпусціў новы альбом

2.08.2025 / 13:45

Nashaniva.com

І прэзентаваў яшчэ адзін кліп.

Вокладка альбома TUPESNI

Гурт Leibonik выпусціў новы альбом TUPESNI. У ім 13 песень.

«Калі альбом TAM быў часу-цэнтрычны з фокусам на апошнім годзе, то TUPESNI — дайджэст больш працяглага часу, — піша пра новы альбом лідар гурта Сяргей Башлыкевіч. —

Па-першае, гэта спроба разабрацца: дык якую музыку мы іграем? Не разабраліся. Іграем усё.

Гэта спроба паглядзець на сябе праз тэксты розных часоў — з асэнсаваннем сваіх фіксацый на тэмах, якія варта адпусціць. І праўда — харэ пра таксічную пазітыўнасць, піраміду Маслоў, Зыбу ці парафразы Вольскага. Лічым, што тут я гэта заўважаю, прымаю і адпускаю з пачуццём «тэма сісек раскрыта».

Прыемна адпусціць тыя тэксты з недасканаласцю, не спрабуючы фіксіць дробязі, захоўваючы жывыя шурпатасці як ментальны здымак сябе.

Адпусціць як ёсць — каб не займала галаву і вызваліла прастору новаму.

І лета, і жыццё — міне. Жывем зараз.

Пры гэтым баюся стаць настальгічным пярдуном, таму мне важна падкрэсліць суседства тут старых тэмаў (MARK FARMEL) і пошукаў сябе сучаснага (MINE).

Гэта спроба дазволіць сабе быць простым — DOM».

«Калі шчыра: я даў мастацкіх перабольшванняў у радках «стаю адзін на 3 (сацыяльным) лэвэле Маслоў». TUPESNI дапамагаюць мне перакрыць унутраную самоту чоткім паджопнікам: ёма, дык не адзін жа!» — дадае Башлыкевіч.

Альбом даступны на Spotify, YouTube Music і Soundcloud.

Leibonik · Katapuzika

Гурт апублікаваў таксама кліп на песню «Марк Фармэль».

Кадр з кліпа MARK FARMEL

Там ёсць іранічныя радкі:

«На плячах маечка «Марк Фармэль»,
Элегантна ізбаўляюсь ад сапель.
На нагах туфлі «Марка»,
Не хадзі ты, малахольны, каля лесапарка».

Чытайце таксама:

Беларусаў падзяляе не толькі згушчонка. Гурт Leibonik выпусціў песню пра іншыя жыццёвыя дылемы

Гурт Leibonik выпусціў жыццёвую песню — пра выпускны

Гурт Leibonik выпусціў новую песню, прысвечаную загінулым патрыётам

«Дзе кот, там і дом». Спявак Башлыкевіч — пра жыццё ў Амстэрдаме, новы альбом і беларускую сат'яграху

Каментары да артыкула