БЕЛ Ł РУС

У Бранскай вобласці УСУ падарвалі мост каля сутыку межаў Беларусі, Расіі і Украіны

2.08.2025 / 23:34

Nashaniva.com

Губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз днём 2 жніўня паведаміў, што «ў выніку скіду выбуховых прылад паблізу населенага пункта Рудня-Цата пашкоджаны мост».

Пра падрыў моста цераз раку Цата таксама паведамілі і з украінскага боку.

«На Браншчыне ўзляцеў у паветра мост у Старых Юркавічах, праз які ішла прамая дарога [да мяжы з Украінай]; ювелірная праца маіх таварышаў)», — напісаў старшы лейтэнант УСУ з пазыўным «Алекс».

Аднак украінскі афіцэр сцвярджае, што гэта быў не скід выбуховага прыстасавання. Як канкрэтна была падарваная пераправа, ён не ўдакладняе.

Ёсць версія, што ўкраінскі дрон змог заляцець пад мост і ўдарыць па зарадзе з мін, закладзеных самімі расіянамі для падрыву на выпадак украінскага наступлення.

Як адзначае рэсурс OSINTtechnical, гэтай аперацыяй украінцы фактычна заблакавалі забеспячэнне расійскай арміі на шаснаццацікіламетровым участку расійска-ўкраінскай мяжы.

Раней менавіта цераз гэты мост ехалі машыны да памежнага пераходу «Тры сястры», праз які можна было пераходзіць адразу ў тры краіны. 

Чытайце таксама:

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона

Зафіксаваная рэкордная за апошні час колькасць расійскіх дронаў, якія за ноч заляцелі ў Беларусь

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вайсковым заводзе ў Пензе

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні

Каментары да артыкула