БЕЛ Ł РУС

Анжаліка Агурбаш перанесла сваё чарговае вяселле

3.08.2025 / 16:58

Nashaniva.com

Спявачка наракае, што многія сябры, якіх яна хоча запрасіць на сваё свята, «раз'ехаліся па астравах».

Анжаліка Агурбаш. Фота Дзмітрыя Ільінскага.

У маі заслужаная артыстка Беларусі Анжаліка Агурбаш абвясціла, што ў канцы ліпеня выходзіць замуж. Спявачка планавала, што пасля вяселля на год з'ездзе з Масквы ў нейкі іншы горад. Але планы давялося карэктаваць.

Агурбаш расказала журналістам «Маскоўскага камсамольца», што ўрачыстасць перанеслі на восень.

«Вяселле адбудзецца ў канцы верасня», — растлумачыла спявачка. — «Мы яго перанеслі. Таму што ў нас вельмі шмат сяброў і гасцей раз'ехаліся па астравах. Да восені яны вернуцца. І пры канцы верасня не так горача: можна будзе патанцаваць». 

Агурбаш сцвярджае, што не перажывае і ўсё ідзе абсалютна спакойна. Імя свайго чарговага абранніка яна дагэтуль не называе. 

Гэта будзе фактычна чацвёрты шлюб беларускі. У трох папярэдніх у спявачкі нарадзілася трое дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула