Кнігу Геральдычнай рады «Пагоня» пра беларускія ўзнагароды выклалі ў электронным выглядзе
Прэзентацыя кнігі афлайн чакаецца на канферэнцыі «Новая Беларусь 2025».
Даведнік «Узнагароды Беларусі». Фота «Белсата».
Кніга Геральдычнай рады «Пагоня», якая дэталёва расказвае пра беларускія ўзнагароды, даступная для спампоўвання ў электронным выглядзе, піша «Белсат».
Сцягнуць яе ў фармаце PDF можна на сайце інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.
На наступным тыдні кнігу прэзентуюць на канферэнцыі «Новая Беларусь 2025».