БЕЛ Ł РУС

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы

3.08.2025 / 19:20

Nashaniva.com

На дзяўчыну, што зняла скандальны ролік, склалі пратакол, хутчэй за ўсё яе чакае штраф. 

У Сочы затрымалі траіх маладзёнаў за здымку відэа на фоне пажару на атакаванай беспілотнікамі нафтабазе. Аказалася, што ўсе трое прыехалі з Ніжняга Тагіла.

На 20-гадовую дзяўчыну, якая здымала відэа, склалі пратакол за невыкананне правіл паводзінаў пры НС. На відэа сілавікоў яна кажа, што была п'янай і выбачаецца за свае паводзіны.

Рашэнне па пакаранні прымуць па выніках праверкі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула