БЕЛ Ł РУС

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА

3.08.2025 / 19:56

Nashaniva.com

Ролік з абуранай жанчынай вірусіцца ў сацсетках.

Падчас матча міжнароднага юнацкага хакейнага турніра ў Празе маці аднаго з гульцоў зладзіла скандал. 

Каманда яе сына прайгравала з лікам 0:9. Засмучаныя гульцы сталі часта парушаць правілы, за што суддзі іх каралі выдаленнямі. Гэта не спадабалася адной з глядачак.

Яна выскачыла на лёд і пачала эмацыйна абурацца дзеяннямі арбітраў. Вывесці з пляцоўкі жанчыну ўдалося не адразу.

Відэа з яе паводзінамі імкліва разлятаецца па хакейных суполках і набірае сотні тысяч праглядаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула