БЕЛ Ł РУС

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?

3.08.2025 / 20:28

Nashaniva.com

Але нават калі вы той самы шчасліўчык, які адпавядае ўсім патрабаванням, працаўладкавацца ў вас атрымаецца наўрад ці.

Фота: «Анлайнер»

Прыватная кампанія з Лагойска размясціла на сайце дзяржаўнай службы занятасці незвычайную вакансію з заробкам 31-33 тысячы рублёў.

Як піша Tochka.by, пасада называецца «менеджар», але набор патрабаванняў вельмі спецыфічны. За шыкоўную па беларускіх мерках зарплату просяць вышэйшую адукацыю, вольнае валоданне англійскай мовай (не ніжэй за Advanced), а таксама наяўнасць за плячыма як мінімум 15-гадовага досведу кіравання ў сферы лясной ці паляўнічай гаспадаркі. Дадаткова — 5 гадоў на пасадзе егера, навыкі ў дрэсіроўцы і ўзаемадзеянні з драпежнымі жывёламі, правы кіроўцы і досвед атрымання дазволу на ўвоз і вываз жывёл.

Шукае работніка кампанія «КПІ Спэшл Проджэктс», а працаваць яму давядзецца ў пітомніку «Цнянскае паляванне».

Аднак хутчэй за ўсё гэтая вакансія проста намінальная. Яна размешчаная толькі ў дзяржаўнай базе, на папулярных пляцоўках пуста. Па-другое, у вакансіі ёсць опцыя «працаўладкаванне замежных грамадзян», што кажа пра тое, што працадаўца проста выконвае патрабаванне закона. Па завяршэнні кантракта з замежнікамі працадаўцы мусяць размяшчаць вакансію, нават калі працоўная дамова працягваецца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула