БЕЛ Ł РУС

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка

3.08.2025 / 21:12

Nashaniva.com

У жудасным злачынстве падазраюць іншага непаўналетняга.

Сметніца, дзе знайшлі цела падлетка. Скрыншот відэа Delfi.

Вечарам 2 жніўня ў сацсетках з'явілася паведамленне пра зніклага хлопца 2010 года нараджэння. Пасля сустрэчы з сябрам у гандлёвым цэнтры ён накіраваўся дадому, але так і не даехаў. Раніцай нядзелі яго парэшткі знайшлі ў смеццевым кантэйнеры ў раёне Жверынас (Звярынец) побач з амбасадай Расіі.

Як піша Delfi, ноччу на гэта месца выклікалі пажарных. Яны атрымалі паведамленне пра тленне ў сметніцы. Яны залілі яе вадой і нічога незвычайнага не пабачылі. Праз некалькі гадзін паліцыя знайшла ўсярэдзіне патушанага кантэйнера чалавечыя парэшткі. Падобна, нехта спрабаваў схаваць сляды забойства.

Праз некаторы час іншыя часткі цела забітага падлетка знайшлі ў ляску на суседняй вуліцы. 

Па падазрэнні ў забойстве паліцыя затрымала іншага хлопца 2010 г.н. і дапытала яго. Распачатае расследаванне. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула