БЕЛ Ł РУС

61-гадовы мужчына прапаў на пункце пропуску «Брэст»

4.08.2025 / 10:5

Nashaniva.com

У нядзелю а 8-й раніцы ён сышоў з пункта пропуску «Брэст» (Варшаўская шаша)

Магчыма, сеў у таксі і з’ехаў у невядомым напрамку, паведамляе пошукава-выратавальны атрад «Паўднёвы захад» (Брэст).

Прыкметы: сярэдняга целаскладу, валасы кароткія, светлыя.

Адзенне: майка сіняя, штаны шэрыя (адзеты як на фота).

Стан здароўя: перанёс інсульт, дрэнна размаўляе, павольна перасоўваецца, дэзаарыентаваны.

Рэчы: дзве барсеткі — светлая і чорная (скураныя).

Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра зніклага, просім паведаміць па тэлефонах: +375-29-77-66-339 (viber/whatsapp/telegram) або 102.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула