У Аб'яднаным пераходным кабінеце чакаюцца новыя прызначэнні. Не толькі «міністр эканомікі»
У Аб'яднаным пераходным кабінеце чакаюцца новыя прызначэнні. Імёны агучаць 9 жніўня на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве.
Фота: Аб'яднаны пераходны кабінет
Як раней было вядома, прызначаць прадстаўніка па пытаннях эканомікі і фінансаў. На гэту пасаду прапанаваная Аліса Рыжычэнка.
Як вядома «Нашай Ніве», будуць прызначэнні таксама ў прадстаўніцтве па нацыянальным адраджэнні, а таксама ў замежных місіях Кабінета.