БЕЛ Ł РУС

Чаму мінская Няміга перастала трапляць у зводкі патопаў пасля залеў?

4.08.2025 / 18:27

Nashaniva.com

У Мінску актыўна мадэрнізуюць і развіваюць сістэму ліўневай каналізацыі, бо летнія залевы часта прыводзяць да надзвычайных сітуацый, асабліва ў транспартнай сферы. Пра тое, што робіцца для барацьбы з падтапленнямі, расказаў агенцтву «Мінск-Навіны» галоўны інжынер прадпрыемства «Гаррамліўнесток» Аляксей Фільчанкоў.

Залева ў Мінску. Фота ілюстрацыйнае

Яшчэ нядаўна вуліца Няміга рэгулярна цярпела ад залеваў, але пасля будаўніцтва новага калектара вялікага дыяметру праблема знікла. Цяпер вада не падымаецца вышэй за бардзюры і не перашкаджае руху, таму крамы не нясуць стратаў. Гэты калектар перахоплівае патокі вады і накіроўвае іх у іншы раён, дзе ёсць больш ёмістая сістэма.

Увогуле ж у Мінску амаль 2 126 кіламетраў ліўневых сетак, з якіх 352 кіламетры — найбольш складаная частка, якую абслугоўвае «Гаррамліўнесток». У структуру ўваходзяць 19 ачышчальных збудаванняў, 29 выпускаў на магістральных калектарах, больш за 5 300 калодзежаў і спецыяльныя фільтры, якія чысцяць ваду перад яе скідам у вадаёмы.

Пасля кожнай залевы праводзіцца агляд стану сістэмы: правяраюць цэласнасць калодзежаў, наяўнасць засмечванняў і правалаў.

Мінск знаходзіцца на сямі пагорках, і гэта робіць яго вышэйшым за суседнія сталіцы. Але такі рэльеф прыводзіць да таго, што вада сцякае ў нізіны і затрымліваецца там. Калодзежы не заўсёды паспяваюць прапусціць вялікую колькасць вады, а краты часта забіваюцца смеццем і пяском.

Аляксей Фільчанкоў падкрэслівае: каб цалкам забяспечыць горад ад патопаў, трэба было б пабудаваць калектары даўжынёй 20 кіламетраў і дыяметрам 6 метраў — амаль як метро. Але гэта эканамічна неапраўдана, бо такія залевы рэдкія і непрадказальныя. У сёлетнім чэрвені, напрыклад, выпала больш за 200% месячнай нормы ападкаў.

У 2024 годзе ў Лошыцы пабудавалі калектар даўжынёй 3 кіламетры, які збірае і чысціць ваду з раёна «Мінск Свет». У горадзе таксама ідуць работы ў трох кірунках:

На гэтай тэрыторыі, дзе раней былі сельскагаспадарчыя палі, трэба будзе пракласці каля 15 кіламетраў магістральных калектараў.

Чытайце таксама:

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Мінчук паказаў, што рабіць, калі машына трапіла па вокны ў ваду падчас патопу ВІДЭА

«Вада з другога паверха топіць першы і трапляе ў ліфты». Адзін з дамоў у «Мінск-Свеце» зноў паплыў

Чыноўнікі расказалі, як змагаюцца з падтапленнямі ў Мінску

Каментары да артыкула