БЕЛ Ł РУС

Мінінфарм забараніў кнігі Муракамі і Бёрджэса

4.08.2025 / 18:39

Nashaniva.com

Міністэрства інфармацыі Беларусі папоўніла спіс кніг, распаўсюджванне якіх цяпер забаронена на тэрыторыі краіны. Паводле меркавання ведамства, гэтыя выданні «могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам». У абноўлены пералік увайшлі творы такіх вядомых аўтараў, як Чак Паланік, Том Вулф, Ру Муракамі, Энтані Бёрджэс і іншыя.

«Тапаз» Ру Муракамі — адзін з твораў, прызнаных Мінінфармам шкоднымі

Усяго гэтым разам дададзена 31 назва, а ўвогуле спіс цяпер утрымлівае 141 пазіцыю. Сярод новадададзеных — «Невідзімкі» Чака Паланіка, «Семя жадання» Энтані Бёрджэса, «Экстаз» і «Тапаз» Ру Муракамі, «Электрапрахаладжальны кіслотны тэст» Тома Вулфа, а таксама іншыя творы, якія тычацца тэмаў гвалту, сэксуальнасці, сацыяльнай крытыкі ці іншага зместу, які, на думку Мiнiнфарма, можа быць патэнцыйна шкодным.

Калі гэтыя кнігі будуць выяўленыя ў продажы, Міністэрства пагражае ануляваць дзяржаўную рэгістрацыю выдаўца або распаўсюдніка, у адпаведнасці з законам «Аб выдавецкай справе».

Чытайце таксама:

Намеснік міністра інфармацыі выказаўся пра забароненыя кнігі

Мінінфарм забараніў «Сучасную энцыклапедыю для дзяўчынак» Ментусавай і яшчэ 17 кніг

У Мінінфарме прапанавалі Расіі абменьвацца спісамі экстрэмісцкай літаратуры

Мінінфарм унёс у спіс забароненай літаратуры кнігу, якая ўвайшла ў топ-100 найлепшых твораў XXI стагоддзя

Кнігі Дашкевіча і Навумчыка дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх»

Каментары да артыкула