БЕЛ Ł РУС

«Паспалітае рушэнне» Сяргея Бульбы згарнула дзейнасць

5.08.2025 / 15:41

Nashaniva.com

Пра стварэнне руху ў верасні 2022 года абвясціў Валер Сахашчык.

Сяргей Бульба

Ініцыятыва «Паспалітае рушэнне» згортвае дзейнасць, пра гэта яна паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.

«Маем для вас важныя навіны: арганізацыя Паспалітае рушэнне прыпыняе сваю дзейнасць і паведамляе аб закрыцці. За гады існавання Паспалітага рушэння мы, яго чальцы, правялі вялікую колькасць мерапрыемстваў мілітарнага і калямілітарнага характару. Акрамя гэтага, мы ладзілі разнастайныя патрыятычныя акцыі, дапамагалі беларускім дыяспарам у розных гарадах замежжа. Аднак самае галоўнае — мы стварылі супольнасць людзей, што давяраюць адзін адному, якія гатовы дапамагчы, падтрымаць, маючых цвёрдую пазіцыю», — гаворыцца ў паведамленні.

Пра стварэнне «Паспалітага рушэння» ў верасні 2022 года абвясціў Валер Сахашчык, на той час «міністр абароны» ў Кабінеце Ціханоўскай. У сярэдзіне 2024 года ініцыятыву узначаліў Сяргей Бульба.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула