БЕЛ Ł РУС

Беларускі музыка ўзяў удзел у фестывалі «Таўрыда.Арт» у акупаваным Крыме

5.08.2025 / 16:23

Nashaniva.com

Фестываль «Таўрыда.Арт» праходзіў у горадзе Судак анексаванага Расіяй украінскага Крыма з 1 па 3 жніўня 2025 года. На ім выступіў 29-гадовы Кірыл Ермакоў, вядомы пад сцэнічным імем LYRIQ, піша «Радыё Свабода».

Падчас фэстывалю «Таўрыда.Арт» у Судаку 1-3 жніўня 2025 года

LYRIQ — беларускі поп-выканаўца, які раней быў фіналістам нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2018» і працаваў з расійскімі спевакамі. Гэтым разам ён спяваў разам з маскоўскай артысткай DEMIDOVA.

Акрамя Кірыла Ермакова, яшчэ адзін удзельнік з Беларусі прыняў удзел у конкурсе штучнага інтэлекту «Культурны код Расіі». Ягонае відэа, створанае з дапамогай ШІ, ацэньвалася разам з іншымі работамі, але ні ягонае імя, ні вынік у публікацыях не пазначаныя. Перамог у конкурсе прадстаўнік з Сімферопаля.

Сам фестываль меў выразна прапагандысцкі характар. На ім праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя Другой сусветнай вайне і расійскай вайне ва Украіне, якую ў Расіі называюць «спецыяльнай ваеннай аперацыяй». У межах фэсту прайшла дабрачынная акцыя «Гітара для перамогі» — расійскія музыкі сабралі 250 гітар для вайскоўцаў.

Таксама выступала франтавая група паветрана-дэсантных войскаў Расіі «Сінева» і паказваліся патрыятычныя фільмы і выставы, звязаныя з вайной.

Паводле арганізатараў, фестываль наведалі каля 100 тысяч чалавек з Расіі і 21 іншай краіны, але канкрэтныя краіны названыя не былі.

Чытайце таксама:

Вялікі тэатр Беларусі не паедзе на гастролі ў акупаваны Крым

Адмін беларускай Вікіпедыі: Давайце спынім пісаць пра бяздарнасцяў толькі таму, што яны беларусы або эмігранты

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ

У Дудутках адбыўся фестываль «Наш Грунвальд» ФОТЫ

Каментары да артыкула