На eBay прадаюць беларускую манету за 2750 даляраў
На eBay з'явілася аб'ява пра продаж рэдкай беларускай залатой манеты з серыі «Зімовыя віды спорту. Фрыстайл». Цана яе немаленькая — 2750 даляраў, заўважыў «Смартпрэс».
Як паведамляе прадавец, да манеты прыкладаецца сертыфікат сапраўднасці. У ім пазначана, што вага манеты — 7,78 грама, а якасць выканання — «пруф», што лічыцца найвышэйшым стандартам у нумізматыцы.
Паводле даных Нацбанка Беларусі, у 2018 годзе такая манета прадавалася па 990 рублёў (прыкладна 470 даляраў па курсе на той час). Цяпер жа ў продажы ў Нацбанка іх ужо няма, таму купіць па старой цане немагчыма.
Нумізмат Сяргей Колбун пацвердзіў, што цана ў 2750 долараў абгрунтаваная. Па яго словах, у самой манеце золата прыкладна на 900 даляраў, а астатняя частка кошту набягае з-за вельмі малога тыражу (усяго 350 штук), мастацкай каштоўнасці і цікавасці з боку калекцыянераў.
Спецыяліст адзначыў:
«Манета сапраўды класная і вартая гэтых грошай».
Чытайце таксама:
Беларус спрабаваў увезці з Польшчы дзясяткі тысяч манет
Беларуска атрымала як рэшту незвычайную манету, якая каштуе даражэй за намінал
Нацбанк прэзентаваў манеты, звязаныя з гісторыяй чыгункі
Сямігадовы хлопчык назбіраў амаль 2 тысячы рублёў за год. На што пойдуць грошы?