БЕЛ Ł РУС

Зяленскі расказаў, як вайна паўплывала на яго здароўе

5.08.2025 / 18:37

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны ўсё часцей з'яўляецца на людзях у акулярах.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, 5 жніўня 2025. Фота з тэлеграм-канала прэзідэнта 

Прэзідэнт Украіны ўсё часцей з'яўляецца на людзях у акулярах. Так, у акулярах ён правёў і гутарку з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам 5 жніўня (на фота).

Раней Уладзімір Зяленскі паведамляў, што вайна паўплывала на яго здароўе. У прыватнасці, кіраўнік украінскай дзяржавы расказваў, што ў яго пагоршаў зрок. Пра гэта ўкраінскі лідар расказаў у дакументальным праекце Дзмітрыя Камарова «Год». Падчас размовы з Камаровым у купэ цягніка прэзідэнт прызнаўся, што не можа прачытаць напісанае на этыкетцы чайнага пакуначка.

«Нічога не бачу, хоць забі. Я страціў зрок, гэта фізічна. А наадварот, лічу, што людзей «бачу». Шмат жа працавалі, калі не было нармальнага асвятлення. Таму што поўнага асвятлення мы не выкарыстоўвалі. Ахова казала: «Давайце крыху менш». Мы так працавалі шмат месяцаў. А потым зрок крыху пагоршыўся. Лінзы я не выкарыстоўваю, я чытаю ў акулярах. Цяпер так. Усё нармальна», — адзначыў Уладзімір Зяленскі.

Аднак і ў стаўленні да свайго зроку ён розніцца ад дыктатараў Беларусі і Расіі. Тыя ніколі не з'яўляюцца перад камерамі ў акулярах, але на відэа трапляе, якімі гіганцкімі літарамі ім раздрукоўваюць матэрыялы.

Аляксандр Лукашэнка ідзе на трыбуну ў Валгаградзе, 2025 год. Фота: Contributor / Getty Images

Чытайце таксама:

Прэзентацыю для Пуціна раздрукавалі гіганцкім шрыфтам ФОТА

Лукашэнка вучыў Зяленскага: «Я хачу сустрэцца з Пуціным» — ну што ты крычыш пра гэта?»

Зяленскі ўзнагародзіў закатаваную ў расійскім палоне журналістку 

Каментары да артыкула