Стала вядома, як летнія дажджы паўплывалі на рост бульбы
У Белгідрамеце паведамілі, што ў найбліжэйшыя дні ўмеранае надвор’е будзе спрыяць далейшаму росту бульбін, але ёсць для гэтага працэсу і небяспека, піша БелТА.
Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак
Паводле апошніх назіранняў, бульба ўжо амаль усюды адцвіла, а на асобных палетках пачаў натуральна вянуць бульбоўнік. Напрыканцы ліпеня сярэдняя маса бульбы пад адным кустом была нават вышэйшай за леташнюю ў той жа час.
Аднак сёлета частыя дажджы і пераўвільгатненне глебы стварылі спрыяльныя ўмовы для развіцця фітафтарозу — небяспечнай хваробы бульбы. На некаторых назіральных палетках метэастанцыі ўжо фіксуюць пашкоджанні гэтай хваробай.
Аграметэаролагі адзначаюць, што хоць умераная тэмпература спрыяе росту клубняў, рызыка распаўсюджвання фітафтарозу з-за таго, што працягваецца вільготнае надвор’е, застаецца высокай.
Чытайце таксама:
Чыноўнікі публічна прызналі, што бульбы ў крамах не хапіла з-за рэгулявання цэн