БЕЛ Ł РУС

Новы мост з боку рынку Ждановічы ўвойдзе ў тройку самых доўгіх у Мінску

6.08.2025 / 7:13

Nashaniva.com

Якім будзе пуцеправод, які злучыць два раёны сталіцы, Мінск-Навінам расказаў начальнік будаўнічага аддзела прадпрыемства «Мінскінжпраект» Юрый Лаўрыновіч.

Мінск-навіны

Пачалася праца над праектам новага ўчастка вул. Калеснікава — ад вул. Люцынскай да вул. Ціміразева — з аўтамабільным пуцеправодам над чыгункай. Гэта транспартная развязка злучыць Цэнтральны і Фрунзенскі раёны сталіцы.

Пакуль жа з Масюкоўшчыны, Дамброўкі і Каменнай Горкі да рынку Ждановічы і жылой забудовы ў Лебядзіным можна дабрацца на аўтамабілі толькі праз МКАД або зрабіўшы яшчэ большае кола праз другое транспартнае кальцо. Узвядзенне новага ўчастка вул. Калеснікава вырашыць гэтую праблему і дазволіць лёгка перамяшчацца з аднаго раёна ў другі.

Новы мост

Зараз канчаткова прапрацоўваюцца інжынерныя рашэнні, таму можна гаварыць толькі пра папярэдні варыянт, аднак агульныя рысы ўжо вымалёўваюцца. Аўтамабільны мост плануецца ўзвесці з жалезабетонных зборных бэлек і зборна-маналітных апор. Усяго 11 пралётаў з бэлькамі па 33 м і адзін пралёт — 18 м. Спатрэбіцца 13 апор.

Агульная даўжыня канструкцыі перавысіць 380 м, шырыня будзе вар’явацца ад 41,3 да 47,8 м (па тры паласы ў кожным напрамку, а таксама дадатковыя палосы).

— Паколькі з боку вул. Ціміразева скрыжаванне размесціцца блізка да пуцеправода, неабходна на самым мосце арганізаваць дадатковыя паласы для права– і левапаваротных з’ездаў. Адсюль і розная шырыня, — патлумачыў начальнік будаўнічага аддзела «Мінскінжпраекта».

Праезную частку ад тратуараў аддзяляць парапетнай жалезабетоннай агароджай.

Ю. Лаўрыновіч удакладніў: і самі канструкцыі, і тэхналагічны працэс прадугледжваюць мінімальнае ўмяшанне ў сістэму чыгункі і існуючую забудову. Плошча пад пуцеправодам з боку рынку Ждановічы будзе свабоднай, там можна арганізаваць праходы, праезды, нават месцы для гандлю.

Новы пуцеправод увойдзе ў тройку самых працяглых у сталіцы, нароўні з размешчаным на праспекце Жукава над станцыяй Мінск-Сартавальны (даўжыня — каля 460 м) і на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Жукава (458 м).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула