Расійскія войскі ўдарылі па базе адпачынку ў Запарожскай вобласці, загінулі два чалавекі
Расійскія войскі ўдарылі па базе адпачынку ў Запарожскай вобласці, загінулі два чалавекі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў.
Фота: ДСНС Запарожжа
У Дзяржаўнай службе Украіны па надзвычайных сітуацыях удакладнілі, што параненыя 12 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Пашкоджана як найменш дзевяць будынкаў.
Паводле слоў Фёдарава, па базе адпачынку было нанесена не менш за чатыры ўдары. Мяркуецца, што прымяняліся авіябомбы.