БЕЛ Ł РУС

Пасля землятрусу паўвостраў Камчатка зрушыўся на два метры

6.08.2025 / 10:23

Nashaniva.com

А таксама апусціўся па вышыні.

Фота: Kamchatka of Geophysical Survey/Anadolu via Getty Images

Пасля землятрусу паўвостраў Камчатка зрушыўся на 2 метры ў паўднёва-ўсходнім напрамку і апусціўся па вышыні. Пра гэта расказаў дырэктар Камчацкага філіяла Геафізічнай службы РАН Даніла Чаброў, піша РБК.

«Камчатка ў нас трошачкі апусцілася. У раёне Петрапаўлаўска-Камчацкага менш, на поўдні больш».

Навуковец патлумачыў, што гэтыя працэсы звязаныя з рухам Паўночна-Амерыканскай пліты, на якой размешчана Камчатка. «Яе падштурхоўвае акіянічная пліта, потым яна трохі адыгрывае, потым зноў — і гэтак далей», — сказаў Чаброў.

Спецыяліст падкрэсліў, што акрамя адчувальнай для людзей сейсмічнай актыўнасці, землятрус суправаджаецца павольнымі, але маштабнымі па амплітудзе рухамі, якія можна зафіксаваць толькі з дапамогай спецыяльнага абсталявання. Гэтыя непрыкметныя для чалавека працэсы могуць мець значныя наступствы для геаграфіі рэгіёна.

Магутны землятрус на Камчатцы адбыўся 30 ліпеня. Землятрус быў магнітудай 8,7 бала і адбыўся прыкладна за 150 км ад Петрапаўлаўска-Камчацкага, эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся на глыбіні 17 км. Хваля цунамі дайшла як да Японіі, так і да берагоў Каліфорніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула