БЕЛ Ł РУС

У Беларусі дазволілі таніроўку шкла ў аўтамабілях

6.08.2025 / 13:16

Nashaniva.com

Гаворка ідзе пра задняе шкло і заднія бакавыя.

У Беларусі дазволілі таніроўку шкла ў аўтамабілях. Гэта прадугледжваецца ўказам Лукашэнкі, які ўносіць змены ў Правілы дарожнага руху.

У прыватнасці, дазваляецца ўстаноўка жалюзі, штор і плёначных пакрыццяў на бакавым (акрамя пярэдняга) і заднім шкле легкавых аўтамабіляў, што было забаронена раней.

Нормы па святлопранікальнасці няма.

Разам з тым ДАІ папярэджвае, што будзе пільна сачыць за тым, каб не было таніроўкі на пярэднім і пярэднім бакавым шкле.

«Мы зараз будзем займаць больш прынцыповую і жорсткую пазіцыю па гэтым пытанні, аж да таго, што транспартны сродак будзе змешчаны на ахоўную стаянку, прызнаны рэчавым доказам і будзе там знаходзіцца да заканчэння вядзення адміністрацыйнага працэсу», — заявіў кіраўнік ДАІ Віктар Ротчанкаў.

Таксама зменены патрабаванні да маркіроўкі зімовых шын аўтамабіля. Да такіх не будуць адносіцца вырабы з маркіроўкай «Усе сезоны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула