У Беларусі забаранілі ездзіць зімой на ўсесезонных шынах
У Беларусі забаранілі ездзіць на ўсесезонных шынах. Гэта прадугледжваецца ўказам Лукашэнкі, які ўносіць змены ў Правілы дарожнага руху.
Фота: megamarket.ru
Так, зменены патрабаванні да маркіроўкі зімовых шынаў аўтамабіля. Да такіх не будуць адносіцца вырабы з маркіроўкай «Усе сезоны». То-бок зімой будзе забаронена выкарыстоўваць шыны, якія маюць пазнаку «all season» (усесезонныя).
Іх можна выкарыстоўваць з вясны да восені, але з 1 снежня да 1 сакавіка неабходна будзе выкарыстоўваць толькі зімовыя шыны, якія адзначаны адпаведным чынам.
Новыя Правілы дарожнага руху ўступяць у сілу з 1 верасня 2025 года.
Чытайце таксама:
У Беларусі дазволілі таніроўку шкла ў аўтамабілях
Лукашэнка сваім указам абмежаваў хуткасць электрасамакатаў на тратуарах да 10 км/г