БЕЛ Ł РУС

Мінскі рэстаран закрыўся пасля вечарынкі ў стылі ЛГБТ. Прыклала руку Бондарава

6.08.2025 / 22:6

Nashaniva.com

У Мінску рэстаран «Рыа» часова спыніў працу пасля таго, як у сеціве з’явіліся фота і відэа з закрытай вечарынкі Friends Party, якая адбылася ў гэтай установе. Адзін з праўладных гарадскіх тэлеграм-каналаў, які спецыялізуецца на скандалах і здарэннях, заявіў, што гэта была «маскіроўка ЛГБТ-руху», піша «Люстэрка».

Інтэр'ер рэстарана «Рыа». Фота: riominsk.by

На кадрах, апублікаваных 31 ліпеня, бачныя 17 мужчын, некаторыя з якіх апранутыя ў жаночае адзенне. Аўтар паста назваў мерапрыемства «дрэг-квін шоу» і выказаў абурэнне.

Пасля гэтага «Рыа» абвясціў пра прыпыненне працы — спачатку з 1 па 4 жніўня, а пасля да 11 жніўня, тлумачачы гэта «тэхнічнымі прычынамі».

На публікацыю звярнулі ўвагу праўладныя блогеры, сярод якіх прапагандыстка Вольга Бондарава, якая суправаджала яе перапост зняважлівымі каментарыямі і беларускамоўным пытаннем «А хапун ці будзе?»

6 жніўня тэлеграм-канал, які першым звярнуў увагу на вечарынку, паведаміў, што міліцыя пачала праверку. Як доказ прывялі паведамленне аднаго з удзельнікаў мерапрыемства, які расказаў, што яго выклікалі ў РАУС. Ён падкрэсліў, што вечарынка не мела ніякага дачынення да «прапаганды» ці якіх-небудзь рухаў, а ўсе абвінавачанні — беспадстаўныя.

10 ліпеня 2025 года ўрад унёс у Палату прадстаўнікоў законапраект аб зменах у кодэксы, якія тычацца адміністрацыйнай адказнасці. Паводле гэтага дакумента, прапануецца ўвесці штрафы за «прапаганду» гомасексуальных адносін, змены полу, бездзетнасці і педафіліі.

Чытайце таксама:

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Шматдзетная амерыканская сям’я ўцякла ў Расію ад «ЛГБТ-прапаганды». Муж ужо трапіў на вайну

У Алматы заснавальнік «бяспечнай ЛГБТ-прасторы» згвалціў свайго падначаленага, пакуль той спаў

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга

Каментары да артыкула