БЕЛ Ł РУС

Каманда Трампа ўжо пачала планаваць сустрэчу прэзідэнта ЗША з Пуціным

7.08.2025 / 7:53

Nashaniva.com

Як паведамляюць крыніцы тэлеканала CNN у Белым доме, звычайна арганізацыя мерапрыемстваў такога ўзроўню патрабуе часу, аднак у гэтым выпадку Дональд Трамп папрасіў сваіх памочнікаў дзейнічаць хутка.

Фота: Anna Moneymaker/Getty Images

Аналагічныя патрабаванні выстаўлены да планавання магчымай трохбаковай сустрэчы Трампа, Пуціна і Уладзіміра Зяленскага.

Месца правядзення яшчэ не вызначана — абмяркоўваецца некалькі варыянтаў.

Перамовы могуць адбыцца на наступным тыдні або цягам двух тыдняў.

Да гэтага крыніца CNN, наадварот, казала, што арганізаваць сустрэчу з Пуціным у такі кароткі тэрмін «верагодна, будзе складана», у тым ліку з-за лагістычных цяжкасцяў.

Чытайце таксама:

Сустрэча Уіткафа з Пуціным была больш прадуктыўнай, чым чакалася. Трамп неадкладна сазваніўся з Зяленскім і лідарамі Еўропы

Сустрэча Трампа і Пуціна будзе, але не факт, што на наступным тыдні

Белы дом: Сустрэчу Трампа і Пуціна прапанаваў расійскі бок

«Вайна павінна завяршыцца. І гэта павінна быць сумленнае завяршэнне». Зяленскі расказаў пра размову з Трампам

Каментары да артыкула