БЕЛ Ł РУС

Аляксандра Герасіменя пра продаж кватэры з аўкцыёну: Патэлефанавалі ўласніку і сказалі, што будуць адбіраць

7.08.2025 / 14:43

Nashaniva.com

Пра тое, што кватэру, дзе была прапісана алімпійская прызёрка разам са сваёй дачкой, выставілі на аўкцыён, Аляксандра Герасіменя даведалася з навін. 

Аляксандра Герасіменя. Фота з яе інстаграма

Нагадаем: у 2022 годзе беларускі суд завочна прысудзіў двухразовай алімпійскай прызёрцы Аляксандры Гермасімені 12 гадоў калоніі. Таксама ў яе арыштавалі амаль 50 тысяч даляраў на рахунках, кватэру, машыну і іншую маёмасць.

Тады Аляксандра распавядала, што не ўся тая маёмасць належыць ёй:

— Арыштаваная кватэра не ў маёй уласнасці, як і гараж і ўсё, што ўнутры кватэры і гаража. Гэта кватэра майго блізкага сваяка, і там прапісаная, акрамя мяне і мужа, дачка, таму я не ведаю, як яны могуць яе забраць. Але ж у нашай краіне няма ніякіх законаў.

Каля двух месяцаў таму Аляксандра даведалася, што наконт кватэры званілі ўласніку.

— Там ніхто не жыў, але ж былі прапісаныя мы з дачкой і ўсёй сям’ёй, таму ўсё неяк дзіўна. Проста патэлефанавалі ўласніку і сказалі, што будуць адбіраць. То-бок забралі чужую кватэру, а запісалі, быццам мая, — адказала яна «Нашай Ніве».

На пытанне, ці верыць яна, што некалі атрымаецца вярнуць тую кватэру, Аляксандра адказвае спакойна:

— Не ведаю нават. Атрымаецца — добра. Не атрымаецца — ну і ладна.

Чытайце таксама:

У Мінску з аўкцыёну прадаюць кватэру плыўчыхі Аляксандры Гераcімені

Аляксандра Герасіменя: На Алімпіядзе ў Парыжы падняла б бел-чырвона-белы сцяг — вялікая гутарка

Аляксандра Герасіменя атрымала медаль ад Рады БНР ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула