БЕЛ Ł РУС

Пуцін назваў ААЭ адным з прыдатных месцаў для яго сустрэчы з Трампам

7.08.2025 / 15:12

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі таксама заявіў, што да стварэння ўмоў для яго сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім пакуль далёка, перадае «Інтэрфакс».

Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Раней памочнік расійскага лідара Юрый Ушакоў сказаў, што наступны тыдзень быў абазначаны як арыенцір для сустрэчы прэзідэнтаў РФ і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа.

«Быў арыенцір абазначаны як наступны тыдзень, але бакі прыступаюць непасрэдна да падрыхтоўкі гэтай важнай сустрэчы, і колькі падрыхтоўка зойме дзён, пакуль сказаць цяжка. Але варыянт правядзення сустрэчы цягам наступнага тыдня разглядаўся, і мы да гэтага варыянту ставімся цалкам станоўча», — сказаў прадстаўнік Крамля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула