БЕЛ Ł РУС

У Пінскім раёне абвясцілі каранцін з-за амерыканскага матылька

7.08.2025 / 21:43

Nashaniva.com

У Пінскім раёне абвясцілі каранцін з-за з'яўлення небяспечнага шкодніка — амерыканскага белага матылька. Як паведамляе Пінскі гарвыканкам, абмежаванні ўведзеныя ў некалькіх населеных пунктах: Добрая Воля Аснежыцкага сельсавета, Кнубава Плешчыцкага сельсавета і Пінкавічы Пінкавіцкага сельсавета.

Амерыканскі белы матылёк. Фота: Wikimedia Commons

У сувязі з гэтым уладальнікам зямельных участкаў — як прыватным асобам, так і арганізацыям — рэкамендуецца праверыць свае тэрыторыі і прыняць меры па знішчэнні шкодніка.

Амерыканскі белы матылёк (белакрылка) вельмі шкодны: яго вусені ядуць больш за 230 відаў раслін, у тым ліку яблыні, грушы, арэхі, чарэшню, клёны і іншыя. Толькі хвойныя дрэвы яму не цікавыя. Адна самка можа адкласці да тысячы яек, таму распаўсюджваецца матылёк вельмі хутка.

Калі вы заўважылі на сваім участку гнёзды з вусенямі, іх трэба неадкладна зрэзаць і знішчыць агнём.

Чытайце таксама:

У Пінску ўвялі каранцін з-за гэтага крылатага шкодніка

Страшная поедзь: кожны год Лунінец атакуюць вусені амерыканскага белага матыля

У Вялікабрытаніі злавілі пацука памерам з ката

У Венгрыі жукі ўзяліся знішчаць гістарычную спадчыну

Каментары да артыкула