БЕЛ Ł РУС

МАРГ здзівіўся, што ў «Санты» ўсё надта добра, і пайшоў туды з праверкамі

7.08.2025 / 22:21

Nashaniva.com

У рамках аб'яўленага Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю праекта «Народны кантроль» спажыўцы ацанілі працу каля 2,2 тысяч гандлёвых аб’ектаў па ўсёй краіне. Сярод іх сетка «Санта» атрымала найбольшую колькасць водгукаў — 89,3%, што выклікала ў чыноўнікаў падазрэнне, бо асноўная актыўнасць зафіксаваная ў апошнія дні галасавання. Прытым большасць водгукаў былі надзвычай станоўчымі.

Фота ілюстрацыйнае

Пасля таго МАРГ вырашыў праверыць, ці сапраўды ўсё так добра. Вынікі маніторынгу паказалі:

У выніку сетцы «Санта» вынеслі прадпісанні, некаторыя тавары забаранілі да продажу, а юрыдычную асобу прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

А каб не дапусціць скажэння вынікаў «Народнага кантролю», прынята рашэнне выключыць «Санту» з фінальнага рэйтынгу.

Чытайце таксама:

МАРГ узяўся за «Дабраном» — у палове «Маякоў» знайшлі пратэрміноўку

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце

МАРГ працягвае трэсці «Табакеркі» Алексіна: пасля папярэдняй праверкі парушэнняў стала яшчэ больш

Чыноўнікі публічна прызналі, што бульбы ў крамах не хапіла з-за рэгулявання цэн

Каментары да артыкула