БЕЛ Ł РУС

Чарга на выезд з Беларусі не змяншаецца

8.08.2025 / 8:7

Nashaniva.com

Па стане на 08:00 раніцы пятніцы на польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаяць 2500 легкавых аўтамабіляў і 64 аўтобусы.

Фота: Tochka.by

У чэрвені на пераходзе было больш за 2000 легкавых машын, толькі ў ліпені чарга стала змяншацца і нават падала да 120. Але апошнія два тыдні назіраецца істотны рост. 2 жніўня стала больш за 2000 легкавікоў. Учора стала больш за 2500.

На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» — 80 легкавых аўтамабіляў і 10 аўтобусаў, у «Беняконях» — 130 легкавікоў.

На латвійскай мяжы чэргаў няма.

Чытайце таксама:

«Трэба разварочваць аўтобусы». Перавозчыкі дамовіліся змагацца з людзьмі, якія перасаджваюцца на мяжы

«Мы сустрэлі захад, мы сустрэлі світанак». Жанчына расказала, колькі гадзін стаяла ў чарзе, каб выехаць з Беларусі ў Літву

Шалёная чарга на выезд у Польшчу толькі расце. Вось колькі давядзецца чакаць, каб трапіць у Еўрасаюз на аўто

Каментары да артыкула