БЕЛ Ł РУС

Беларускі футбаліст: Адкрыты для прапановаў гуляць за зборную Польшчы

8.08.2025 / 9:47

Nashaniva.com

Беларускі паўабаронца «Медзі» (другі польскі дывізіён) Глеб Кучка падзяліўся меркаваннем пра магчымасць выступлення за зборную Польшчы.

Football.by

Глеб ужо паўгода з’яўляецца грамадзянінам Польшчы і спадзяецца, што, рэгулярна гуляючы за «Медзь», атрымаць магчымасць трапіць у маладзёжную зборную Польшчы, піша football.by.

«Трэнер зборнай U-20 ужо цікавіўся мной. Ён спытаў, ці не хачу я гуляць за Польшчу. Раней я гуляў за маладзёжную зборную Беларусі, але адкрыты для прапановы выступаць за бела-чырвоных. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца», — сказаў Глеб Кучка.

Глеб належыць клубу «Вісла» з Плоцка, што выйшла ў польскую экстракласу (вышэйшы дывізіён), але ў вышэйшым дывізіёне ён не згуляе, бо аддадзены ў арэнду ў «Медзь» з Д2.

У польскай экстракласе сёлета гуляюць два беларускія футбалісты: Ілля Шкурын («Легія») і Герман Баркоўскі («Пяст»), у другім дывізіёне — тры беларусы (Глеб Кучка («Медзь», Антон Чычкан («Вісла», Кракаў), Уладзіслаў Красоўскі («Сталь», Жэшуў), у трэцім дывізіёне — два, чацвёртым — восем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула