БЕЛ Ł РУС

У Брэсце затрымалі кур’ера махляроў, які хацеў уцячы з грашыма. Яго здалі самі наймальнікі

8.08.2025 / 16:39

Nashaniva.com

У Брэсце міліцыя затрымала 23-гадовага іншаземца, які працаваў кур’ерам у тэлефонных махляроў. Ён павінен быў забраць грошы ў пенсіянеркі і перадаць іх ашуканцам, але замест гэтага вырашыў прысвоіць грошы сабе і збегчы з імі.

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляе Следчы камітэт, пенсіянерцы патэлефанаваў нібыта супрацоўнік фінансавай міліцыі і пераканаў яе, што трэба задэклараваць ашчаджэнні. Жанчына паверыла і аддала кур’еру больш за 17 тысяч даляраў.

Пазней высветлілася, што самі махляры «здалі» свайго кур’ера — даслалі пацярпелай фота яго пашпарта, папярэдзіўшы пра махлярства. Так яны, верагодна, хацелі пакараць кур’ера за тое, што той вырашыў пакінуць грошы сабе.

У дачыненні да затрыманага кур'ера заведзена крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры (ч.4 арт. 209 КК Беларусі), ён знаходзіцца пад вартай.

СК нагадаў, што «праца» кур’ерам у махляроў можа прывесці да 12 гадоў пазбаўлення волі, бо злачынцы часта выкарыстоўваюць такіх людзей як расходны матэрыял. Цяпер працягваюцца следчыя дзеянні для выяўлення арганізатараў схемы.

Чытайце таксама:

У ЗША арыштавалі жанчыну, якая прыкідвалася медсястрой. Яна аказала дапамогу тысячам пацыентаў

Міліцыя заклікала жыхароў Маладзечаншчыны быць пільнымі з грашыма, бо ёсць шмат фальшывак

Школьнік у Мінску спалохаўся махляроў і вынес усе грошы з дома

Махляры актывізуюць фэйкавыя тэлеграм-боты пад выглядам банкаўскіх акаўнтаў

Каментары да артыкула