БЕЛ Ł РУС

Што з выездам з Беларусі раніцай у суботу?

9.08.2025 / 8:9

Nashaniva.com

Па стане на 08:00 раніцы 9 жніўня на польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаяць 2550 легкавых аўтамабіляў і 55 аўтобусаў.

Фота: Tochka.by

А 6-й раніцы было 2600 легкавікоў.

Больш за 2000 машын стала 2 жніўня, а больш за 2500 на гэтым тыдні. Гэта азначае, што ў чарзе можна правесці больш за трое сутак.

На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» — 20 легкавых машын, а чаргі з аўтобусаў няма. У «Беняконях» чэргаў няма. На латвійскай мяжы таксама чэргаў няма.

Чытайце таксама:

«Мы сустрэлі захад, мы сустрэлі світанак». Жанчына расказала, колькі гадзін стаяла ў чарзе, каб выехаць з Беларусі ў Літву

Шалёная чарга на выезд у Польшчу толькі расце. Вось колькі давядзецца чакаць, каб трапіць у Еўрасаюз на аўто

Каментары да артыкула